Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2021, 13:57

БРСМ зробіць акцэнт на прававым выхаванні моладзі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з зацікаўленымі будзе мэтанакіравана тлумачыць прававыя каштоўнасці маладым людзям, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Пашурына.

"Падзеі мінулага года паказалі, што прававыя веды маладых грамадзян нашай краіны, на жаль, далёкія ад рэалій палітычнай і прававой культуры. Неразуменне сваіх жа дзеянняў і іх наступстваў часта прыводзілі да таго, што юнакі і дзяўчаты станавіліся фігурантамі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях або, што яшчэ горш, крымінальных спраў. Сёння БРСМ пры падтрымцы зацікаўленых стварае спецыяльны інструментарый, з дапамогай якога мы будзем даносіць прававыя каштоўнасці да свядомасці кожнага маладога чалавека. Фактычна мы пачалі праводзіць гэту работу адразу з верасня, паколькі прававое выхаванне моладзі было вызначана дэлегатамі нашага з'езда адным з вядучых напрамкаў стратэгіі развіцця арганізацыі", - расказала Вераніка Пашурына.

Паводле слоў прадстаўніка ЦК БРСМ, прававому суправаджэнню моладзі - павышэнню ўзроўню прававой асветы, інфармаванню аб нормах заканадаўства Беларусі, асноўных змяненнях нарматыўных прававых актаў - садзейнічае супрацоўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з інстытутамі права. "2 снежня мы плануем падпісаць пагадненне з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Беларусі. Гэты дакумент накіраваны на фарміраванне ў маладых людзей якасцей грамадзяніна-патрыёта, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і прафілактыку правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, - растлумачыла яна. - Такую ж работу мы праводзім сумесна і з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі".

У прыватнасці, у снежні сярод вучняў 10-11-х класаў агульнаадукацыйных школ стартуе рэспубліканскі прававы турнір "Сіла закона" - сумесны праект БРСМ, НЦПІ і Міністэрства адукацыі. Ён пройдзе ў тры туры з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі