Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2021, 09:14

БРСМ запускае анлайн-галасаванне за лепшыя работы патрыятычнага конкурсу "Мы памятаем"

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ запускае анлайн-галасаванне за лепшыя творчыя работы, якія паступілі для ўдзелу ў рэспубліканскім патрыятычным конкурсе "Мы памятаем", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Наталля Сталпінская.

"Наш творчы праект, прысвечаны 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў у пачатку мая. За гэты час у адрас арганізатараў праз электронную форму паступілі 644 заяўкі з аўтарскімі відэаролікамі ваенна-патрыятычнай і гераічнай тэматыкі. Самай актыўнай стала моладзь Брэсцкай вобласці - 132 заяўкі, на другой пазіцыі - Мінская вобласць - 102 заяўкі, на трэцяй - Гомельская - 106 заявак. У цэлым для ўдзелу ў конкурсе паступіла 278 заявак у намінацыі "Вакал", 257 - у намінацыі "Мастацкае слова", 58 - у намінацыі "Сучасныя аўтары", 49 - у намінацыі "Трэнды TikTok", - расказала Наталля Сталпінская.

Паводле яе слоў, для ўдзелу ў фінале конкурсу журы адабрала 30 работ, па 10 у намінацыях "Вакал", "Мастацкае слова", "Сучасныя аўтары". Пераможцаў у іх вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі з 15 па 20 чэрвеня. "Галасаванне ў трох асноўных намінацыях стартуе сёння ў групе "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі БРСМ" у сацыяльнай сетцы "УКантакце" і Telegram-канале "БРСМ: live". Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць вызначаны сумарна па выніках "УКантакце" і Telegram, - растлумачыла Наталля Сталпінская. - Імёны пераможцаў у намінацыі "Трэнды TikTok" будуць вядомы ўжо сёння. Іх вызначыць журы конкурсу".

Патрыятычны праект "Мы памятаем" накіраваны на далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз напрамкі культуры і мастацтва, а таксама падтрымку маладых таленавітых аўтараў і выканаўцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі