ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2019, 10:43

БРСМ прэзентуе ў Кітаі праект "100 ідэй для Беларусі"

Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ прэзентуе ў Кітаі праект "100 ідэй для Беларусі", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Алег Дзікун.

"Дэлегацыя БРСМ па запрашэнні Усекітайскай федэрацыі моладзі адпраўляецца ў горад Ханчжоу, дзе з 12 па 15 кастрычніка пройдзе фінал V конкурсу "Інтэрнэт+" па інавацыях і прадпрымальніцтве сярод студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Прадстаўнікі Беларусі ўвойдуць у склад журы, таксама БРСМ упершыню прэзентуе ў Кітаі рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі". Гэта зробіць яго фіналіст па выніках 2018 года - аспірант Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў, які раскажа аб аўтарскай распрацоўцы "Хутар Мебіуса", - адзначыў Алег Дзікун.

Распрацоўка беларускага наватара прадугледжвае стварэнне аўтаномнай станцыі SMF-02, якую можна выкарыстоўваць на сельскагаспадарчых участках з дапамогай устройства дыстанцыйнага кантролю. Спецыяльная праграма дае магчымасць акумуляваць энергію сонца, ветру для збору метэаралагічных паказанняў і выкарыстання сістэм аховы раслін, якія вырошчваюцца.

Арганізатарам конкурсу "Інтэрнэт+" з 2015 года з'яўляецца Міністэрства адукацыі КНР. Суарганізатарам у бягучым годзе выступае БРСМ. Галоўная задача праекта - стымуляваць інтарэс студэнтаў ВНУ да інавацый і прадпрымальніцтва, садзейнічаць інтэграцыі адукацыі ў гэтай галіне. Важны складнік мерапрыемства - стварэнне платформы для міжнароднага супрацоўніцтва студэнтаў у вырашэнні глабальных праблем.

"Конкурс праходзіў з сакавіка па кастрычнік і ўстанавіў новы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Зарэгістраваліся 4,5 млн студэнтаў і 1 млн каманд з 3343 універсітэтаў і каледжаў 120 краін. У фінале каля 6 тыс. чалавек вынесуць на суд журы 1492 праекты. Такім чынам, праект аб'яднаў маладых прадпрымальнікаў з усяго свету. Ён не толькі сінтэзуе інавацыйныя ідэі, але і стымулюе прадпрымальніцкую актыўнасць, садзейнічае павышэнню канкурэнтаздольнасці, а таксама абмену і супрацоўніцтву ў гэтай галіне", - дадаў другі сакратар ЦК БРСМ.

Пераможцам конкурсу "Інтэрнэт+" будуць уручаны 15 залатых і 45 сярэбраных медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі