Сцяг Субота, 31 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 11:24

БРСМ ініцыяваў шырокае абмеркаванне новай стратэгіі развіцця арганізацыі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў шырокае грамадскае абмеркаванне праекта новай стратэгіі развіцця арганізацыі да 2025 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў.

"Беларусь уступіла ў новы этап развіцця. Новыя задачы стаяць і перад нашай маладзёжнай арганізацыяй. Сёння саюз моладзі накіраваны на распрацоўку стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года. Гэты дакумент вызначыць асноўныя сістэмныя падыходы ў арганізацыі работы на бліжэйшыя гады, канкрэтныя чаканыя вынікі. Мы адкрыты і ініцыюем шырокае грамадскае абмеркаванне стратэгічных намераў і асноўных напрамкаў, якія дапамогуць нам дасягнуць пастаўленых мэт", - расказаў Аляксандр Прохараў.

Паводле яго слоў, шырокаму публічнаму абмеркаванню праекта стратэгіі развіцця масавай маладзёжнай арганізацыі садзейнічаюць дыскусійныя пляцоўкі "Адкрыты дыялог: "БРСМ: учора, сёння, заўтра" з удзелам актыву арганізацыі і зацікаўленых. "Мы пачалі ўжо гэту работу. 12 сакавіка маладзёжная дыскусійная пляцоўка адбылася ў Гродне. Адкрытыя дыялогі запланаваны ў Віцебску - 18 сакавіка, Брэсце - 19 сакавіка, Мінску і Магілёве - 23 сакавіка, Гомелі і Мінскай вобласці - 24 сакавіка", - дапоўніў другі сакратар ЦК БРСМ.

На афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах арганізацыі па прынцыпе аднаго акна прадаўжаюць работу восем маладзёжных анлайн-прыёмных. "Свае прапановы па далейшым развіцці БРСМ можа накіраваць кожны. Зрабіць гэта можна праз анлайн-прыёмныя БРСМ. Для больш зручнага пошуку і пераходу на пляцоўку Цэнтральнай або абласных прыёмных у групах БРСМ у сацсетках размешчаны іх QR-коды. Мы чакаем канструктыўныя прапановы", - падкрэсліў Аляксандр Прохараў.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі створаны 2 верасня 2002 года. Маладзёжная арганізацыя стала адным са слупоў грамадзянскай супольнасці і развівае сваю дзейнасць па шэрагу асноўных напрамкаў: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, студатрадаўскі і валанцёрскі рух, здаровы лад жыцця, падтрымка маладзёжных ініцыятыў, міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва і іншых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі