Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2022, 15:59

БРСМ дасць старт серыі адкрытых дыялогаў "Сіла закону" 5 студзеня

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 5 студзеня пачне серыю адкрытых дыялогаў "Сіла закону", накіраваных на шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў.

"Вельмі сімвалічна, што першая маладзёжная дыскусійная пляцоўка стартуе ў Канстытуцыйным судзе - дзяржаўным органе, прызначаным ахоўваць Асноўны закон краіны. Мы плануем правесці гэты тэматычны адкрыты дыялог у змешаным фармаце. Галоўная пляцоўка размесціцца ў зале пасяджэнняў афлайн. Рэгіёны - вобласці і Мінск - падключацца да дыялогу анлайн, - расказаў Аляксандр Прохараў. - Мерапрыемства аб'яднае экспертаў, актыў БРСМ і несаюзную моладзь. Спікерам маладзёжнай дыскусіі выступіць cтаршыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч".

Паводле слоў другога сакратара ЦК БРСМ, маладзёжныя адкрытыя дыялогі "Сіла закону" пройдуць па ўсёй краіне. "Нам важна чуць моладзь і яе меркаванне, паколькі незалежная і суверэнная Беларусь будавалася для нас, маладых. Многія з нас нарадзіліся ў перыяд фарміравання і станаўлення нашай дзяржавы. І ад таго, як мы да гэтага пытання падыдзем, наколькі актыўна зможам арганізаваць гэты працэс, залежыць агульны вынік", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Прохараў дадаў, што прапановы па абноўленай Канстытуцыі любы грамадзянін можа ўнесці і праз анлайн-прыёмную БРСМ. "Мы акумулюем усе прапановы і дапаўненні, якія паступілі, і накіруем у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі", - рэзюмаваў другі сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі