ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2018, 19:06

БРСМ адкрывае анлайн-рэгістрацыю на маладзёжны арт-парад на "Славянскім базары ў Віцебску"

У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У суполцы "ВКонтакте" "Моладзь Беларусі" 12 ліпеня адкрываецца анлайн-рэгістрацыя для жадаючых прыняць удзел у арт-парадзе субкультур "БелаРусь у Сэрцы Маім!", паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.

Як адзначыў Дзмітрый Варанюк, любы, хто адносіць сябе да той ці іншай субкультуры, можа прыняць удзел у праекце. "Мы запрашаем пакідаць заяўкі. Потым з усімі жадаючымі звяжуцца нашы актывісты. Сфарміруем асобную каманду, якая зможа прайсці па цэнтральных вуліцах Віцебска і паказаць сябе", - сказаў ён.

Маладзёжны арт-парад - неад'емная частка Дня моладзі і пройдзе чацвёрты раз. Упершыню ён арганізаваны ў новым фармаце і аб'яднае ў яркім вулічным шоу больш за 700 самых яркіх прадстаўнікоў маладзёжных субкультур і ўдзельнікаў лепшых танцавальных калектываў краіны па розных напрамках. "Парад стартуе 14 ліпеня ў 12.30 і пройдзе ад вул. Шубіна, праз вул. Леніна да плошчы Перамогі. Мы хочам паказаць, што ўсе субкультуры - гэта адзіная сям'я, што мы ўсе дыхаем у адзіным парыве і любім Беларусь", - дадаў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ".

Традыцыйна арт-парад адкрыюць барабаншчыцы, затым віцябчан і гасцей фестывальнага горада будуць вітаць аматары модных аўтасродкаў новага пакалення са сцягамі абласцей і горада Мінска ў руках. Рытмічныя танцавальныя нумары пакажуць лепшыя маладзёжныя танцавальныя калектывы Беларусі. У іх выкананні можна будзе ўбачыць элементы народнага, вулічнага і ўсходняга танца, іскрамётнай спартыўнай лаціны.

Відовішчным абяцае стаць аб'яднаны мікс прадстаўнікоў розных спартыўных напрамкаў: паркуршчыкаў, ролераў, скейтбардыстаў, чырлідараў. Па фестывальным Віцебску таксама пройдуць аніматары, хадулісты, акцёры вулічных тэатраў і мімы. Асаблівасцю сёлетняга арт-параду стане масавы імправізаваны творчы батл.

Дзень моладзі "Мой родны кут, як ты мне мілы" пройдзе 14 ліпеня ў час ХХVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі