ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 11:44

БРПА зацвердзіла новую праграму дзейнасці "Піянер Беларусі"

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.​ На чарговым Пленуме Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі зацверджана новая праграма дзейнасці "Піянер Беларусі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

"Асноўная ідэя праграмы - фарміраванне асобы дзіцяці - члена БРПА на аснове ўласцівай беларускаму народу сістэмы каштоўнасцей, стварэнне ўмоў для яго самарэалізацыі і станаўлення грамадзянскай пазіцыі. У ёй адлюстраваны чатыры напрамкі: "Мая арганізацыя", "Школа грамадзянскага станаўлення", "Инфармацыйна-медыйная дасведчанасць", "БРПА-БРСМ: новы фармат узаемадзеяння", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Цэнтральны савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі прадаўжае правядзенне выязных пленумаў. 1-2 чэрвеня ў горадзе Слуцку адбыўся IX Пленум Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У першы дзень прайшло абласное свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Таксама ў час урачыстага мерапрыемства ў Доме культуры Слуцка адбылося ўзнагароджванне пераможцаў абласнога конкурсу. На пленарным пасяджэнні Цэнтральны савет абмеркаваў кадравыя і структурныя пытанні арганізацыі, узаемадзеянне з БРСМ, важнасць і неабходнасць асвятлення работы піянерскіх дружын як у СМІ, так і на сайтах устаноў адукацыі і зацвердзіў план работы на наступны навучальны год.

У другі дзень пленума ў гімназіі нумар 1 Слуцка ў рамках праекта "Сустрэча на ўсе 100" актывісты Мінскай вобласці сустрэліся са старшынямі руху розных абласцей, а таксама апаратам Цэнтральнага савета. Абмеркавалі новыя праекты на летнія канікулы, абмяняліся лепшым вопытам работы, даведаліся больш аб дзейнасці дзіцячых палат БРПА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі