ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2020, 19:55

БРПА запрашае школьнікаў паўдзельнічаць у асеннім анлайн-марафоне

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя ў дні асенніх канікулаў дае старт асенняму анлайн-марафону, удзел у якім могуць прыняць усе школьнікі краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта, кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Мазура.

"Удзельнікаў марафону чакаюць шэсць дзён лагічных галаваломак, творчых эксперыментаў і, вядома ж, поўнае акунанне ва ўтульную атмасферу восені. Штодзённа хлопчыкі і дзяўчынкі будуць атрымліваць невялікае заданне, выканаўшы якое яны змогуць атрымаць падказку. Дзякуючы гэтым падказкам самыя ўважлівыя і актыўныя змогуць выканаць умовы апошняга задання, магчыма, нават стаць пераможцамі праекта", - расказала Аляксандра Мазура.

Выбіраць прызёраў марафону будуць члены Цэнтральнай дзіцячай палаты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі метадам галасавання. Самыя крэатыўныя атрымаюць асенні прома-бокс ад дзіцячай арганізацыі.

Каб стаць удзельнікам праекта, дастаткова падпісацца на рассылку "Асенні марафон" у групе "БРПА - тэрыторыя дзяцінства" ў "УКантакце". "Нагадаем, што каманда БРПА рэкамендуе школьнікам не наведваць масавыя мерапрыемствы, а з карысцю і цікава правесці канікулы дома", - дадала Аляксандра Мазура.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі