Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2018, 16:58

Большасць расіян лічаць Беларусь самай паспяховай у СНД

4 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Большасць расіян лічаць Беларусь найбольш паспяховай і стабільнай краінай сярод дзяржаў СНД. Аб гэтым сведчаць даныя апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), вынікі якога былі прадстаўлены сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных сацыялагічнага даследавання, Беларусь найбольш стабільнай і паспяховай назвалі 68 працэнтаў расіян. На другім месцы Казахстан - 52 працэнты, на трэцім - Азербайджан (16 працэнтаў). Далей ідуць Арменія (14 працэнтаў), Грузія (12 працэнтаў), Узбекістан (10 працэнтаў), Туркменістан (8 працэнтаў). Кыргызстан і Таджыкістан набралі па 5 працэнтаў, Малдова - 4 працэнты, Украіна - 2 працэнты.

Беларусь таксама заняла першае месца ў рэйтынгу краін, якія імкнуцца развіваць з Расіяй эканамічнае супрацоўніцтва і падтрымліваюць яе на міжнароднай арэне: з гэтым меркаваннем згодны 60 працэнтаў рэспандэнтаў. На другім месцы тут зноў апынуўся Казахстан - 47 працэнтаў. Трэцяе месца заняла Арменія - 13 працэнтаў. Далей ідуць Узбекістан (10 працэнтаў), Азербайджан (9 працэнтаў). Па 6 працэнтаў атрымалі Кыргызстан, Таджыкістан і Грузія. Краінамі СНД, якія найменш імкнуцца да супрацоўніцтва з Расіяй, удзельнікі апытання палічылі Малдову (4 працэнты), Туркменістан (3 працэнты) і Украіну (1 працэнт).

Каменціруючы рэзультаты, кіраўнік дэпартамента даследаванняў УЦВГД Сцяпан Львоў адзначыў, што такія апытанні цэнтр праводзіць штогод ужо на працягу васьмі гадоў. І лідары ўвесь гэты час застаюцца стабільнымі: першае месца заўсёды займае Беларусь, другое - Казахстан.

Даследаванне УЦВГД "Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы" праводзілася 8 лістапада ў фармаце тэлефоннага інтэрв'ю. Было апытана 1600 рэспандэнтаў па выпадковай усерасійскай выбарцы. Хібнасць даследавання не перасягае 3,5 працэнта. Рэспандэнты маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі