Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2021, 10:47

Большасць аптэк знізілі цэны на лякарствы - маніторынг КДК

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках маніторынгаў Камітэта дзяржаўнага кантролю прыпынена дзейнасць аптэчнай сеткі ў Гродзенскай вобласці, раней закрытыя аптэкі аднавілі работу і знізілі цэны. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал КДК.

Ведамства прадаўжае кантрольныя мерапрыемствы па праверцы абгрунтаванасці цэн на лекавыя прэпараты. Вынікі маніторынгаў паказалі, што большасць аптэчных сетак прынялі меры па зніжэнні цэн на лякарствы.

У прыватнасці, у аптэчнай сетцы ТАА "Здаровае рашэнне" (рэалізацыя лякарстваў у гэтай сетцы была прыпынена з 22 сакавіка па 5 красавіка за парушэнні заканадаўства ў сферы фармацэўтычнай дзейнасцi) за кошт змяншэння гандлёвай надбаўкі цэны на ўсе лякарствы зніжаны на 1,5-8,1 працэнта. Па найбольш запатрабаваных прэпаратах адбылося істотнае зніжэнне цэн (кошт прэпарату "Аркаксія" зніжаны на 15,4 працэнта, "Канкор" - на 25,6 працэнта, "Меласон" - на 36,6 працэнта, "Неўрабекс" - на 10,5 працэнта, "Серміён" - на 10,5 працэнта і г.д.).

У ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што асобныя сеткі не паднімалі з пачатку 2021 года цэны на лякарствы або самастойна прымаюць меры па іх зніжэнні. Так, у дзвюх аптэчных сетках у параўнанні з пачаткам 2021 года не змяніліся цэны на 53,4 працэнта лякарстваў (500 найменняў). Пры гэтым такімі прадаўцамі прынята рашэнне аб зніжэнні цэн на лякарствы, кошт якіх быў павялічаны ў лютым 2021 года (зніжаны цэны больш як на 50 найменняў лякарстваў у памеры да 10 працэнтаў).

"Разам з тым асобнымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці не прыняты меры па зніжэнні цэн, - дадалі ў КДК. - Да такіх суб'ектаў за парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў па выніках кантрольных мерапрыемстваў прыменены меры рэагавання. У прыватнасці, рашэннем Міністэрства аховы здароўя прыпынена дзейнасць аптэк у Гродне і Лідзе, якія належаць суб'екту гаспадарання Гродзенскай вобласці (ТАА "Арніка-Люкс")".

Цяпер Камітэт дзяржкантролю праводзіць мерапрыемствы ў адносінах да трох аптэчных сетак у Брэсцкай вобласці (рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў выдадзены ТАА "СемВлас", ПУГП "Свет лякарстваў", ПУГП "Сафіфурыя") і ТАА "Партнёр Медытэк (Мінск), дзе ў сакавіку-красавіку ўстаноўлены факты павышэння цэн на лякарствы.

Суб'ектам, якія прадаюць лякарствы, прапануецца знізіць цэны, не чакаючы прадпісанняў кантралюючых і наглядных органаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі