Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за дзесяць рэйсаў прыбудуць у Нацыянальны аэрапорт Мінск са спазненнем

Грамадства 08.11.2018 | 12:02
Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за дзесяць авіярэйсаў прыбудуць у Нацыянальны аэрапорт Мінск з затрымкай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на анлайн-табло аэрапорта.

На гэты момант затрымліваюцца чатыры самалёты з Масквы (рэйсы В2984, SU1830, UT835 і В2972), а таксама авіярэйсы з Вільнюса (В2802), Запарожжа (М9317), Калінінграда (В2948), Кіева (В2844 і PS889), Стамбула (В2784) і Санкт-Пецярбурга (В2942). Час затрымкі складае ад 20 хвілін да 4 гадзін.

Як растлумачылі ў Нацыянальным аэрапорце, затрымка некаторых з гэтых рэйсаў звязана з умовамі надвор'я. "З-за туману ёсць пэўныя абмежаванні па бачнасці", - пракаменціравала прэс-сакратар аэрапорта Раміна Саматханава. Частка рэйсаў затрымліваецца з-за больш позняга вылету з Мінска, адпаведна, затрымліваюцца і рэйсы на прылёт.

Пры гэтым прэс-сакратар дадала, што ў цэлым аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. "Рашэнне аб тым, рабіць або не рабіць пасадку, прымае экіпаж паветранага судна", - сказала прэс-сакратар.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, тэмпература ў Мінску пратрымаецца да канца дня, у сувязі з гэтым могуць быць далейшыя карэкціроўкі ў раскладзе палётаў, таму авіяпасажыраў просяць сачыць за абнаўленнямі анлайн-табло аэрапорта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.