Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2018, 16:05

Больш за Br95 млн з рэспубліканскага інавацыйнага фонду ў 2018 годзе патрацяць на НДДКР

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за Br95 млн з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў 2018 годзе патрацяць на навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 135 ад 16 лютага 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Пастановай вызначаны распарадчыкі сродкаў фонду, што накіроўваюцца на фінансаванне гэтых работ.

Прадугледжана, што распарадчыкам найбольшага аб'ёму сродкаў з агульнай сумы з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук - Br61,7 млн. Сярод распарадчыкаў сродкаў названы міністэрствы аховы здароўя, адукацыі, архітэктуры і будаўніцтва, лясной гаспадаркі, абароны, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, канцэрны "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі