Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2019, 16:08

Больш за Br14 млн будзе накіравана на развіццё бытавых паслуг у вёсцы ў 2019-2020 гадах

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА. Больш за Br14 млн плануецца накіраваць на развіццё бытавога абслугоўвання ў вёсцы ў 2019-2020 гадах. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Валяр'ян Бяспалы сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у Беларусі дзейнічае дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады, у якой асобным падраздзелам змешчана падпраграма "Якасць і даступнасць бытавых паслуг". Аблвыканкамы і суб'екты гаспадарання праводзяць работу па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце аб'ектаў бытавога абслугоўвання ў раённых цэнтрах і ў сельскай мясцовасці, і за мінулы год усе паказчыкі праграмы выкананы. А ў 2019-2020 гады на развіццё сферы бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці запланавана накіраваць больш за Br14 млн як са сродкаў мясцовых бюджэтаў, так і з уласных сродкаў арганізацый", - адзначыў Валяр'ян Бяспалы.

Таксама ён паведаміў, што апошнім часам у МАРГ паступаюць прапановы ад аблвыканкамаў і суб'ектаў наконт паляпшэння ўмоў гаспадарання. У сувязі з гэтым створана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па далейшым удасканаленні структуры. Гэта датычыцца не толькі бытавога абслугоўвання, але і гандлю, грамадскага харчавання. "Цяпер у міністэрстве распрацаваны праект указа, які прадугледжвае льготы на аказанне ўсіх відаў бытавых паслуг у вёсцы. Праект вынесены на ўзгадненне. Я думаю, што прыняцце дадатковых мер будзе садзейнічаць і паляпшаць бытавое абслугоўванне насельніцтва ў сельскай мясцовасці", - сказаў ён.

У цэлым на 1 студзеня 2019 года бытавыя паслугі ў краіне (157 паслуг) аказвалі больш за 35,4 тыс. суб'ектаў гаспадарання ў больш як 28,5 тыс. аб'ектах бытавога абслугоўвання. Выязджалі да кліентаў 13,5 тыс. суб'ектаў (не мелі стацыянарных пунктаў). У вёсцы бытавыя паслугі аказваюць больш за 4,6 тыс. суб'ектаў гаспадарання ў 3,7 тыс. аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі