Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2022, 15:10

Больш за 8,8 тыс. чалавек правакцынаваны супраць COVID-19 пры садзейнічанні Беларускага Чырвонага Крыжа

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 8,8 тыс. чалавек у 2021 годзе правакцынаваны супраць COVID-19 пры садзейнічанні Беларускага Чырвонага Крыжа. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі "Дзейнасць Беларускага Чырвонага Крыжа ў сучасным свеце, рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі" намеснік генеральнага сакратара БТЧК Раманія Зорына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Садзейнічанне ў правядзенні вакцынацыі праводзілася шляхам забеспячэння доступу да вакцынацыі пажылых людзей, якія пражываюць у асобных сельскіх населеных пунктах, а таксама асоб без пэўнага месца жыхарства і асоб, вазваленых з месцаў пазбаўлення волі.

"Садзейнічанне ў вакцынацыі ў мінулым годзе мы аказалі 8055 пажылым людзям, якія пражываюць у аддаленых сельскіх населеных пунктах, а таксама 827 людзям без пэўнага месца жыхарства або вызваленым з месцаў пазбаўлення волі. У бягучым годзе мы аказалі садзейнічанне ў вакцынацыі амаль 4 тыс. чалавек (дакладная статыстыка будзе за паўгода)", - сказала Раманія Зорына.

Паводле яе слоў, прадаўжае сваю работу медыка-сацыяльная служба "Дапамога", якая аказвае дапамогу дома адзінокім і адзінока пражываючым людзям. "У службе працуюць 154 медыцынскія сястры міласэрнасці і 77 малодшых сясцёр міласэрнасці. Таксама ім дапамагаюць валанцёры", - дадала яна.

Як адзначаецца на сайце БТЧК, у 2021 годзе аказана больш за 1,3 млн паслуг медыка-сацыяльнай дапамогі дома для 1305 падапечных - адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых, людзей з інваліднасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі