8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 86 тыс. сем'яў у Беларусі прынялі рашэнне аб датэрміновым выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу, 81 працэнт з іх накіравалі сродкі на паляпшэнне жыллёвых умоў. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш у час круглага стала на тэму "Сям'я як аснова дабрабыту грамадства і дзяржавы: меры падтрымкі мацярынства і бацькоўства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Святлана Белаш падкрэсліла, што з 2020 года шматдзетныя сем'і атрымалі права на датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу, што дало магчымасць многім з іх палепшыць жыллёвыя ўмовы або аплаціць адукацыйныя і медыцынскія паслугі для дзяцей. "На 1 кастрычніка ў Беларусбанку адкрыта больш за 140 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", а амаль 86 тыс. сем'яў прынялі ўжо рашэнні аб датэрміновым выкарыстанні гэтых сродкаў, 81 працэнт якіх накіраваны на вырашэнне жыллёвых пытанняў", - адзначыла яна.
Акрамя гэтага, у краіне пашыраны працоўныя гарантыі для працуючых бацькоў. Уведзены бацькоўскі водпуск, з'явілася магчымасць дыстанцыйнай работы, а таксама пашыраны шэраг гарантый, якія раней датычыліся толькі маці. Напрыклад, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, цяпер могуць выбіраць час водпуску ў летні перыяд.
З 1 студзеня 2024 года ў шматдзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, з'явілася магчымасць выбару па выкарыстанні дадатковага свабоднага ад работы часу - замест свабоднага дня ў тыдзень работнік можа выбраць скарачэнне работы (змены) на адну гадзіну з захаваннем заработку.
Яшчэ адным важным напрамкам сямейнай палітыкі стала развіццё сацыяльных паслуг для сем'яў, дзе бацькі маюць інваліднасць 1 і 2 групы, а таксама сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Для іх павялічаны перыяд прадастаўлення паслугі няні, паслугі сацыяльнай перадышкі.
У ліпені 2024 года прыняты змяненні ў Закон аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, што ўступяць у сілу з 1 студзеня 2025 года. "Узмоцнена падтрымка маладых жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці, - істотна павялічыцца мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах. Таксама павялічыцца мінімальны памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцем для асоб, якія не маюць 6 месяцаў стажу работы. Прыняты дадатковыя меры па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, у якіх дзіця-інвалід ужо дасягнуў узросту 18 гадоў", - падкрэсліла Святлана Белаш.
Сістэма сацыяльнай абароны сям'і выконвае сваю задачу, забяспечваючы стабільную сацыяльна-эканамічную платформу па ўсіх аспектах жыццядзейнасці сем'яў з дзецьмі.-0-