ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 10:56

Больш за 8 тыс. найменняў кніг і брашур выпушчана ў Беларусі ў 2020 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпіска на газеты і часопісы стала ў беларускіх грамадзян у 2020 годзе самым вялікім артыкулам расходаў, якія датычацца набыцця друкаваных выданняў. Такія даныя прыведзены ў статыстычным аглядзе Белстата да Дня друку (5 мая), паведамляе БЕЛТА.

У 2020 годзе ў краіне было выпушчана больш за 8 тыс. найменняў кніг і брашур, сярод якіх па мэтавым прызначэнні пераважаюць вучэбныя (33,2 працэнта), вучэбна-метадычныя (19,7 працэнта), навуковыя і навукова-папулярныя (19,5 працэнта), літаратурна-мастацкія (7,1 працэнта) і выданні для дзяцей і юнацтва (6,5 працэнта).

Было надрукавана 925 твораў мастацкай літаратуры (тыраж - 890,8 тыс. экзэмпляраў), з іх 346 твораў - літаратура для дзяцей (тыраж - 730,9 тыс. экзэмпляраў). Сярод жанраў дзіцячай літаратуры пераважаюць проза і паэзія.

Таксама ў мінулым годзе былі выпушчаны 782 часопісы, іншыя перыядычныя выданні, сярод якіх па мэтавым прызначэнні пераважалі навуковыя (22,8 працэнта), масавыя (18,7 працэнта) і навукова-практычныя (18,4 працэнта). Была выдадзена 451 газета.

Штогод у Беларусі выпускаюцца кнігі і брашуры на англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай, іспанскай, лацінскай, італьянскай, польскай, царкоўнаславянскай мовах. У 2020 годзе ў адзінкавым варыянце яны выдаваліся на карэйскай, сербскай і туркменскай мовах. Сярод найбольш папулярных моў для кніг і брашур, часопісаў і іншых перыядычных выданняў, газет - руская, беларуская і англійская.

Больш за ўсё кніг і брашур выпускаюць у Мінску (6044), Гомельскай (741) і Віцебскай (430) абласцях, часопісаў і іншых перыядычных выданняў у сталіцы (668), Брэсцкай (28) і Віцебскай (25) абласцях, газет у Мінску (169), Брэсцкай (65) і Мінскай (48) абласцях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі