Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2021, 15:05

Больш за 77 працэнтаў работнікаў аховы здароўя прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 77 працэнтаў работнікаў аховы здароўя і амаль 42 працэнты супрацоўнікаў устаноў адукацыі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Поўнасцю вакцынаваны больш за 61 працэнт работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем грамадзян і сацыяльных работнікаў, 93 працэнты людзей старэйшых за 18 гадоў, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.

Прайшлі поўны курс вакцынацыі больш за 23 працэнты людзей старэйшых за 60 гадоў і людзей з хранічнымі захворваннямі, больш за 17 працэнтаў работнікаў сферы бытавога абслугоўвання, транспартных арганізацый, устаноў культуры і спорту, службы ЖКГ, энерга- і водазабеспячэння, а таксама каля 12 працэнтаў работнікаў гандлю і грамадскага харчавання.

Як паведамлялася, па стане на 20 жніўня ў цэлым па краіне больш за 1,55 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, з іх больш за 1,27 млн завяршылі курс вакцынацыі, атрымаўшы другую дозу. Вакцынацыя насельніцтва прадаўжаецца.

Атрымаць адказы на найбольш частыя пытанні аб вакцынацыі супраць COVID-19 можна ў рэкамендацыях, размешчаных на інтэрнэт-сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі