Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 67 тыс. дзяцей адпачнуць у школьных аздараўленчых лагерах на вясенніх канікулах

Грамадства 21.03.2019 | 18:24
Фота з архіва
Фота з архіва

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 67 тыс. дзяцей адпачнуць у школьных аздараўленчых лагерах на вясенніх канікулах, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На вясенніх канікулах у школьных аздараўленчых лагерах адпачнуць 67,2 тыс. дзяцей. У 2018-м гэта лічба была большай за 50 тыс. Такая форма адпачынку і аздараўлення вельмі запатрабавана. У бягучым годзе мы ўпершыню практыкуем форму лагераў з кругласутачным знаходжаннем. Такі лагер арганізуе Цэнтральны раён сталіцы на базе лагера "Спадарожнік". Плануецца, што там адпачнуць 140 дзяцей. У далейшым, мы спадзяёмся, гэта ўвойдзе ў практыку работы на канікулах", - сказала Ларыса Емяльянчык.

Паводле яе слоў, асаблівая ўвага ў час канікулаў будзе ўдзелена пытанням бяспекі. "Бяспека, захаванасць жыцця і здароўя нашых дзяцей - гэта першачарговая задача, якая сёння стаіць перад педагогамі. Напярэдадні канікулаў праводзіцца дадатковая інфармацыйна-растлумачальная работа з вучнямі і іх бацькамі па бяспечных і адказных паводзінах і на вадаёмах, і на пешаходных пераходах. Дзеці не павінны заставацца без нагляду. На гэтым мы акцэнтуем увагу дарослых", - адзначыла Ларыса Емяльянчык.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.