ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2022, 19:07

Больш за 5,5 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 6 млн 6 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 5 млн 555 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 88,9 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 66,1 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, адну дозу вакцыны атрымалі 64,2 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс прайшлі 59,4 працэнта насельніцтва.

Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, на гэты момант яе прайшлі 6,5 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі