Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2019, 10:03

Больш за 50 экскурсійных маршрутаў падрыхтавана для гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгінал-макет турыстычнай карты з выдатнымі мясцінамі і пунктамі правядзення спартыўных мерапрыемстваў ІІ Еўрапейскіх гульняў плануецца распрацаваць у Мінску да 10 мая, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран у час выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Турыстычныя прадпрыемствы горада падрыхтавалі для гасцей шырокі выбар экскурсій - больш за 50 маршрутаў. У перыяд гульняў сталічныя творчыя калектывы прадставяць разнастайную культурна-забаўляльную праграму ў фан-зонах і гістарычным цэнтры.

Паводле слоў Арцёма Цурана, на долю Мінска прыпадае 57 працэнтаў экспарту турыстычных паслуг па рэспубліцы. У 2018 годзе турыстычную дзейнасць у сталіцы ажыццяўлялі 736 арганізацый, для экскурсійнага абслугоўвання атэставана 356 экскурсаводаў і 147 гідаў-перакладчыкаў.

Гасцінічная сетка горада прадстаўлена 52 гасцініцамі і пяццю хостэламі. Для пражывання кліенцкіх груп вызначана 31 гасцініца на 5 тыс. нумароў, турыстам і балельшчыкам прапануюцца месцы ў 21 атэлі. У сферы грамадскага харчавання працуюць каля 1,6 тыс. кафэ і рэстаранаў. На беларускай нацыянальнай кухні спецыялізуюцца больш за 50 пунктаў грамадскага харчавання.

"Турыстычны патэнцыял сталіцы прадстаўлены на міжнародных турыстычных выстаўках, інфармацыя аб ІІ Еўрапейскіх гульнях размешчана на станцыях і ў вагонах метро. Праводзіцца работа па афармленні ў адзіным стылі фан-зон, што прылягяюць да спартыўных аб'ектаў, укараняецца канцэпцыя гарадской сістэмы прасторавага арыентавання пешаходаў. Устаноўлена 69 інфармацыйных пунктаў з картамі, выдатнымі мясцінамі сталіцы, месцамі адпачынку", - расказаў Арцём Цуран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі