Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2026, 14:52

Больш за 48,2 тыс. чалавек ужо зарэгістравалася. У Беларусі прадаўжаецца рэгістрацыя на ЦТ

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ўжо зарэгістравалася больш за 48,2 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.

"На 18.00 14 красавіка для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ўжо зарэгістравалася больш за 48,2 тыс. чалавек. Самым папулярным прадметам пакуль з'яўляецца англійская мова, на яе запісалася амаль 14,8 тыс. абітурыентаў. На другім месцы фізіка і больш за 10,5 тыс. зарэгістраваных. На трэцім месцы матэматыка, на прадмет запісалася больш за 8,8 тыс. чалавек", - праінфармаваў Дзмітрый Міронаў.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне прадоўжыцца па 22 красавіка. Заяву для ўдзелу ў ЦТ абітурыент можа падаць альбо запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, альбо асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент (копію дакумента), які засведчвае асобу (пашпарт, ідэнтыфікацыйную картку, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які засведчвае асобу. Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае 4,5 рубля. Аплаціць можна праз АРІП. Пасля аплаты абітурыент не пазней за 22 красавіка, маючы пры сабе дакумент, які засведчвае асобу, павінен асабіста забраць пропуск на кожны прадмет.

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2026 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18, 20, 22 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ - 20, 22 чэрвеня, іншыя тэрміны - 17, 19 жніўня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 8 да 11 чэрвеня.

Час работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання ЦТ - з 9.00 да 19.00, у суботнія (11 красавіка, 18 красавіка) дні - з 9.00 да 18.00. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі