Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 16:18

Больш за 4,7 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5 млн 56 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 72 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 533,6 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 472,8 тыс., Гомельскай - больш за 653,7 тыс., Гродзенскай - больш за 493,8 тыс., Магілёўскай - больш за 488,2 тыс., Мінскай - больш за 516,9 тыс. і Мінску - больш за 818,3 тыс.

Таксама больш за 94,4 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 9,2 тыс. падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў.

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 54,1 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі, поўны курс вакцынацыі прайшлі 43,6 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі