Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2022, 09:53

Больш за 4,6 тыс. юнакоў і дзяўчат сталі ўдзельнікамі патрыятычнага праекта "Дыктант Перамогі"

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4,6 тыс. маладых людзей прынялі ўдзел у новым рэспубліканскім патрыятычным праекце "Дыктант Перамогі" - гістарычным дыктанце на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся 3 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.

"Усяго было арганізавана 190 пляцовак для напісання дыктанта ў школах, ліцэях, гімназіях, каледжах, установах вышэйшай адукацыі. Удзел у ім прынялі 4683 маладыя чалавекі, - расказала Аляксандра Ганчарова. - Цікавасць да ўдзелу ў патрыятычным праекце была незвычайная - больш як у чатыры разы павялічылася лічба ўдзельнікаў. Нагадаю, першапачаткова планавалася, што іх будзе больш за 1 тыс.".

Удзел у "Дыктанце Перамогі" быў заснаваны на прынцыпах добраахвотнасці і даступнасці, з'яўляўся бясплатным, а кожнаму ўдзельніку дыктанта гарантавалася бясплатнае атрыманне матэрыялаў для яго напісання і праверка вынікаў работы. Дыктант праводзіўся ў адзіны дзень. Дата 3 верасня выбрана невыпадкова - гэта дзень заканчэння ў 1945 годзе Другой сусветнай вайны. Па часе ён прадоўжыўся 45 мінут. Быў распрацаваны механізм для рэалізацыі праекта: ад прысваення кодаў абласцей і сталіцы для індывідуальных ідэнтыфікацыйных нумароў удзельнікаў на бланкі дыктанта да падрыхтоўкі 25 пытанняў з варыянтамі адказаў на выбар.

Сімвалам новага праекта стала чырвона-зялёная стужка ў спалучэнні з яблыневым цветам - неад'емны атрыбут ініцыятывы "Кветкі Вялікай Перамогі", што была прапанавана БРСМ у 2015 годзе і за гэтыя гады перарасла ў сацыяльную акцыю, якая штогод аб'ядноўвае сотні тысяч людзей розных прафесій і ўзростаў па ўсёй краіне.

Праект "Дыктант Перамогі" рэалізаваны БРСМ у Год гістарычнай памяці ў Беларусі ў мэтах прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай дасведчанасці і патрыятычнага выхавання моладзі. Удзел у дыктанце прадаставіў маладым людзям магчымасць атрымаць незалежную ацэнку сваіх ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а арганізатарам - аб'ектыўную інфармацыю аб узроўні гістарычнай дасведчанасці моладзі. Гэта інфармацыя дапаможа ініцыяваць новыя праекты, звязаныя з вывучэннем моладдзю гісторыі Перамогі і подзвігу савецкіх салдат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі