
Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5 млн 298 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 417 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 30,2 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 1,9 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 56,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс вакцынацыі прайшлі 47,3 працэнта насельніцтва.-0-