Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2022, 18:40

Больш за 41 працэнт выпадкаў COVID-19 у дзяцей прыпадае на падлеткаў 12-17 гадоў

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 41 працэнт выпадкаў COVID-19 у дзяцей прыпадае на падлеткаў 12-17 гадоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі з 27 снежня 2021 года пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19. Першапачаткова плануецца сфарміраваць абарону ад новай каранавіруснай інфекцыі сярод падлеткаў 12-17 гадоў, якія часцей за іншых дзяцей уключаюцца ў эпідэмічны працэс. У структуры дзіцячай захваральнасці на долю дзяцей гэтага ўзросту прыпадае больш за 41 працэнт выпадкаў, гаворыцца ў паведамленні на сайце цэнтра.

Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што захворванне ў дзяцей таксама можа ісці цяжка і патрабаваць шпіталізацыі. Акрамя таго, дзеці становяцца крыніцай інфекцыі для дарослых.

На сёння адну дозу вакцыны атрымалі больш за 1,9 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў.

Вакцынацыя будзе прапанавана ўсім бацькам. Разам з тым у першую чаргу найбольш мэтазгодна зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць COVID-19 асабліва слабаабароненым дзецям, якія церпяць ад пэўных захворванняў: з імунадэфіцытнымі станамі рознага характару, парушэннямі абмену рэчываў (атлусценне) і з рознымі хранічнымі захворваннямі (прыроджаныя парокі сэрца і паталогія сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, неўралагічныя і нервова-мышачныя захворванні і інш.).

Дзецям, якія перахварэлі на COVID-19, таксама разумна прайсці курс вакцынацыі, але не раней чым праз шэсць месяцаў пасля выздараўлення. Таксама рэкамендуецца прышчапіць дзяцей, цесна кантактуючых з людзьмі, для якіх вакцынацыя цяпер недаступна (дзеці меншыя за 12 гадоў, людзі з проціпаказаннямі да вакцынацыі).

Для правядзення прышчэпак выкарыстоўваецца кітайская інактываваная вакцына супраць SARS-CoV-2. У Беларусі ўжо набыты пэўны вопыт прымянення гэтай вакцыны Sinopharm у дарослых.

Вакцынацыю ад COVID-19 дзецям праводзяць у Вялікабрытаніі, ЗША, ЕС, Украіне, КНР і іншых краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі