Фота з архіва
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 400 абітурыентаў здалі цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па ўсіх прадметах у першы рэзервовы дзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пунктам правядзення ЦТ у рэзервовы дзень для Мінска і вобласці па традыцыі стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. "Рэзервовыя дні па ЦЭ (цэнтралізаваным экзамене. - Заўвага БЕЛТА) і ЦТ ва ўніверсітэце пройдуць 19, 21 і 23 чэрвеня, праінфармаваў рэктар БДУ Андрэй Кароль. - Усяго ў гэтых іспытах на працягу трох дзён прыме ўдзел 671 чалавек: па ЦЭ - 242, па ЦТ - 429. Сёння прайшоў рэзервовы дзень толькі па ЦТ, абітурыенты здавалі ўсе прадметы: матэматыку, фізіку, хімію, біялогію, рускую/беларускую, замежную мовы, гісторыю, грамадазнаўства, сусветную гісторыю, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. У іспытах прынялі ўдзел амаль 235 чалавек".
Для напісання тэстаў было задзейнічана 10 аўдыторый і 70 выкладчыкаў.
Яна Пахноцкая выпусцілася з Мінскага медыцынскага каледжа два гады таму, прайшла адпрацоўку ў ваенна-медыцынскім упраўленні лабарантам. "Мне заўсёды падабалася медыцына. Хачу паступіць завочна на біялагічны факультэт БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта планую прайсці ардынатуру і стаць урачом-лабарантам. Усяго ў гэтым годзе мне трэба здаць тры ЦТ, два ўжо здала: па рускай мове я набрала 55 балаў, па біялогіі - 64, засталася хімія. Яе ў асноўныя тэрміны я не змагла здаць, таму што захварэла. Наогул, я сваімі рэзультатамі задаволена, мне хапае балаў для паступлення. Спадзяюся, тэст па хіміі я напішу таксама добра і змагу ажыццявіць сваю мару - паступіць у БДУ", - падзялілася абітурыентка.
Выпускнік гімназіі нумар 29 Мінска Ягор Паддзялкоў таксама не змог прайсці цэнтралізаваныя іспыты ў асноўны дзень. "Мне трэба здаць матэматыку, таму што хачу паступаць у БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Сярэдні бал атэстата ў мяне 8,8. Па рускай мове я набраў 89 балаў, па фізіцы - 96. Упэўнены, што па матэматыцы таксама будзе дастаткова балаў, у школе па прадмеце ў мяне 10,0 за год, таму не хвалююся на рэзультат", - расказаў малады чалавек.-0-