Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2020, 15:23

Больш за 35 заявак пададзена ўжо ў ЕАБР на конкурс лічбавых рашэнняў па барацьбе з COVID-19

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс на лепшыя лічбавыя рашэнні па процідзеянні распаўсюджванню і пераадоленні негатыўных наступстваў пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19, арганізаваны Фондам лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця, прыцягнуў ужо 36 заявак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕАБР.

З іх 1 заяўка ад прадстаўнікоў Арменіі, 4 - з Беларусі, 12 - ад кампаній Казахстана, 8 - з Кыргызстана, 6 - з Расіі і 5 - з Таджыкістана.

Удзельнікам конкурсу, які стартаваў 4 верасня, можа стаць любая кампанія або эксперт з дзяржаў - удзельніц банка (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан), якія маюць кампетэнцыі ў сферы лічбавай трансфармацыі.

Важна, каб прапанаваныя лічбавыя рашэнні маглі быць аператыўна ўкаранёны і маштабіраваны на ўсю еўразійскую прастору. Асобным плюсам пры ацэнцы праектаў будзе наяўнасць скразнога, міжгаліновага характару рашэнняў і арыентацыя на развіццё інтэграцыйных працэсаў.

Пераможцы конкурсу атрымаюць фінансаванне з боку Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР на рэалізацыю прапанаваных рашэнняў.

Аформіць заяўку можна ў профільным раздзеле афіцыйнага сайта ЕАБР да 4 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі