Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 красавіка 2020, 13:17

Больш за 32 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на сённяшні дзень праведзена 32 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Прадаўжаюцца мерапрыемствы па кантролі за існуючай эпідэміялагічнай абстаноўкай і ў выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання", - адзначылі ў прэс-службе.

За апошнія суткі выпісана пяць пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы рэзультат. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек.

Зарэгістраваны другі выпадак смерці пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, паводле папярэдніх даных, ускладненых каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі