Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 15:09

Больш за 3,2 тыс. "сярэбраных валанцёраў" задзейнічаны ў рабоце ўстаноў сацабслугоўвання

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляюць дзейнасць больш за 3,2 тыс. валанцёраў сярэбранага ўзросту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"Сярэбраныя валанцёры" - гэта людзі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю і гатовы бескарысліва дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Так, валанцёры сярэбранага ўзросту рэалізуюць сёння розныя ініцыятывы па клопаце, доглядзе і падтрымцы адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, па навучанні рабоце на камп'ютары і фінансавай бяспецы, арганізуюць клубы мастацкай самадзейнасці, моўныя курсы па прынцыпе "Роўны навучае роўнага". Валанцёры сярэбранага ўзросту шырока прапагандуюць здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце, арганізуюць заняткі па скандынаўскай хадзьбе, ёзе, лячэбнай гімнастыцы, а таксама распаўсюджваюць веды аб прафілактыцы розных захворванняў для людзей старэйшага ўзросту.

Работа "сярэбраных валанцёраў" падтрымліваецца ва ўсіх рэгіёнах. Так, з мэтай абмену паспяховым вопытам і лепшымі практыкамі ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях праведзены абласныя злёты валанцёраў сярэбнага ўзросту. У Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску злёты валанцёраў сярэбранага ўзросту праводзяцца 5 снежня і прысвечаны да Міжнароднага дня добраахвотнікаў, які адзначаецца сёння. Магілёўская вобласць правядзе злёт валанцёраў 9 снежня.

Акрамя таго, сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з установамі сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляюць больш за 10,4 тыс. валанцёраў грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый (установы адукацыі, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, рэлігійныя арганізацыі і іншыя). У цэлым колькасць валанцёраў і валанцёраў грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый за 2022 год узрасла амаль на 30 працэнтаў.

Значнасць валанцёрскай дзейнасці і неабходнасць яе развіцця адзначана ў Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце - 2030" як адзін са спосабаў удзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства, які садзейнічае пашырэнню сацыяльных кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі