5 верасня, Чавускі раён /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 музейных экспанатаў узбраення і тэхнікі ўстаноўлены ў Беларусі. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Андрэй Федзін у час адкрыцця парка ваеннай тэхнікі ў в.Дрануха Чавускага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, чавуская зямля, дзе з кастрычніка 1943 па чэрвень 1944 года на Проні каля дзевяці месяцаў стаяў фронт, - знакавае месца. "Па-першае, тут разгортваліся баі на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны, праходзіў фронт, калі ішла абарона Магілёва, - адзначыў ён. - Сюды выходзілі з акружэння з магілёўскага катла ўцалелыя воінскія фарміраванні Чырвонай Арміі, і з гэтай жа зямлі пачыналася аперацыя "Баграціён" - тая яе частка, якая датычылася вызвалення Магілёўскай вобласці. Таму лічу, што месца гэта з'яўляецца знакавым, і яго адпаведнае афармленне будзе адпавядаць патрабаванням захавання гістарычнай памяці, яе перадачы падрастаючаму пакаленню".
Андрэй Федзін падкрэсліў, што традыцыя ўстанаўліваць манументы, якія ўяўляюць сабой музейныя экспанаты ўзбраення і тэхнікі мае даволі глыбокія карані. "Прыемна, што мясцовыя органы ўлады самі выходзяць з ініцыятывай па стварэнні такіх помнікаў, - прадоўжыў ён. - Міністэрства абароны аказвае ўсямерную падтрымку гэтым ініцыятывам: колькасць музейных экспанатаў, устаноўленых на пастаменты па ўсёй рэспубліцы, перасягае тры сотні".
Ён таксама паабяцаў, што парк тэхнікі ў в.Дрануха з цягам часу будзе толькі разрастацца. "Улічваючы знакавасць гэтага месца і зацікаўленасць мясцовых улад, Міністэрства абароны гатова ў наступным годзе падрыхтаваць яшчэ не менш за два музейныя экспанаты і перадаць іх сюды для пашырэння гэтай экспазіцыі. Плануецца, што гэта будуць артылерыйскія гарматы часоў вайны і пасляваеннага перыяду. Ініцыятыва будзе садзейнічаць развіццю гэтага месца як помніка воінскай славы", - рэзюмаваў ён.

Парк ваеннай тэхнікі ў в.Дрануха ўрачыста адкрылі 5 верасня. У праграму цырымоніі ўвайшла перадача ад Узброеных Сіл Беларусі танка Т-72 - першага экспаната ў імправізаваным музеі пад адкрытым небам, на тэрыторыі якога з часам з'явяцца новыя ўзоры баявых машын, каплічка і брацкае перапахаванне.-0-
Фота Алега Файніцкага