Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 30 тыс. чалавек штодзень наведваюць галоўную фан-зону Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту

Грамадства 25.06.2019 | 15:17
Каля Палаца спорту
Каля Палаца спорту

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 тыс. чалавек штодзень наведваюць галоўную фан-зону II Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту ў Мінску, паведаміў журналістам вядучы спецыяліст упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Павел Каранеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вядзём падлік наведванняў фан-зон II Еўрапейскіх гульняў. Самая масавая - каля Палаца спорту. Штодзень больш за 30 тыс. чалавек праходзяць праз гэту фан-зону. Гукі музыкі збіраюць сюды гараджан і балельшчыкаў з усяго Мінска. Фан-зону "Чыжоўка-Арэна" кожны дзень наведваюць амаль 7 тыс. чалавек. Што датычыцца "Мінск-Арэны", то туды пакуль даязджае не так шмат людзей", - сказаў Павел Каранеўскі.

"Усе зоны аб'яднаны адзінымі канцэртнымі фарматамі: Bright Kids, Bright Folk, Bright Stage, Bright Orchestra, Bright Dance. Выступаюць лепшыя вакальныя і танцавальныя калектывы, як дарослыя, так і дзіцячыя, лепшыя жывыя аркестры, дыджэі, праходзяць танцавальныя шоу", - адзначыў вядучы спецыяліст.

У прыватнасці, каля Палаца спорту ў гэтыя дні праходзяць Дні культуры і традыцый краін - удзельніц гульняў, выступленні артыстаў, тэатральных і народных калектываў. Акрамя таго, тут працуюць пляцоўкі з паказальнымі выступленнямі ад Беларускай федэрацыі петанка і Беларускага грамадскага аб'яднання традыцыйных відаў барацьбы. А для дзяцей арганізавана сумесная з ЮНІСЕФ міні-фан-зона.

Асобна Павел Каранеўскі спыніўся на фуд-кортах. "У абавязковым парадку праводзіцца штодзённы кантроль усіх фуд-кортаў і якасці ежы. Многія пасольствы прадставілі сваю нацыянальную кухню, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю. Мы ў сваю чаргу рэкамендуем усім пакаштаваць беларускія стравы", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.