Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 16:21

Больш за 30 працэнтаў узбраення і ваеннай тэхнікі ва УС Беларусі - айчыннай вытворчасці

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 працэнтаў узбраення і ваеннай тэхнікі ва Узброеных Сілах Беларусі - айчыннай вытворчасці, паведаміў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч. Сёння ён прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тая армія, якая не развіваецца і не аснашчаецца новымі ўзорамі, асуджана на няўдачу. Больш за 30 працэнтаў узбраення і ваеннай тэхнікі ва Узброеных Сілах - беларускай вытворчасці. І мы ідзём па гэтым шляху, развіваемся, удасканальваемся, узаемадзейнічаем з прадпрыемствамі нашага абаронна-прамысловага комплексу. Вельмі вялікая лінейка беспілотнай ударнай авіяцыі, якая выходзіць ужо на завяршальную стадыю і будзе таксама праходзіць выпрабаванне і потым прыняцце на ўзбраенне нашых УС", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, з Расіяй ідзе ўзаемадзеянне па розных пытаннях, у тым ліку аснашчэння УС Беларусі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. "Але ўпор мы ўсё ж такі робім на аснашчэнні Узброеных Сіл нашымі ўзорамі, якіх на выстаўцы прадстаўлена нямала. І вельмі цікавыя ўзоры. Такіх аналагаў няма нідзе. Наогул тое, што сёння ўжо знаходзіцца на ўзбраенні нашых УС і за межамі краіны, выклікае толькі станоўчыя эмоцыі ў тых, хто набывае. І ёсць жадаючыя набываць беларускую прадукцыю. Упор робіцца на стварэнні ракетабудавання, развіцці стралковай зброі (вялікая лінейка стралковай зброі прадстаўлена на выстаўцы беларускай вытворчасці, якая таксама зарэкамендавала сябе і прынята на ўзбраенне ва УС), стварэнне боепрыпасаў беларускай вытворчасці, іншыя кампаненты", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Выстаўка MILEX па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, інфраструктуры лічыцца адной з найбуйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. З 2001 года гэты маштабны зброевы агляд традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Яе галоўныя мэты - шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць паслугі Узброеным Сілам.

На выстаўцы MILEX-2021 прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 з іх - упершыню, а 88 - новыя мадэрнізаваныя ўзоры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі