Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2025, 09:23

Больш за 250 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза пабудуюць сёлета ў Беларусі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 250 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза пабудуюць сёлета ў Беларусі. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

У гэтым годзе для паляпшэння якасці пітнога водазабеспячэння запланавана будаўніцтва 254 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза і 23 водазаборныя свідравіны. Таксама плануецца перападключыць 42 населеныя пункты да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці, расказала Таццяна Жалязнова.

Што датычыцца кантролю за якасцю паветра ў краіне, то канкрэтных мерапрыемстваў у рэспубліканскім плане мерапрыемстваў на Год добраўпарадкавання не прапісана. "Гэта сістэмная работа, якая праводзіцца ў рамках іншых мерапрыемстваў, напрыклад, па дзяржпраграме аховы навакольнага асяроддзя. Яны і ў далейшым будуць прадоўжаны", - падкрэсліла яна.

У пачатку студзеня 2025 года Мінск быў поўнасцю пераведзены на водазабеспячэнне з артэзіянскіх крыніц. Раней Маскоўскі і Фрунзенскі раёны сталіцы, а гэта амаль палавіна горада, выкарыстоўвалі ваду з паверхневых крыніц. За гэты час былі прабураны новыя свідравіны, мадэрнізавана памповачнае абсталяванне, праведзены новыя ніткі магістральных, зборных і размеркавальных вадаводаў працягласцю больш як 114 км, узведзены новыя інжынерныя збудаванні водападрыхтоўкі.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі