Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2024, 10:35

Больш за 230 тыс. турыстаў з 69 краін у мінулым годзе наведалі Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 230 тыс. турыстаў з 69 краін у мінулым годзе наведалі Беларусь. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на статагляд Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня.

Паводле даных Белстата, у мінулым годзе колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 233,1 тыс. чалавек. Яны прыбылі з 69 краін свету, а сярэдняя працягласць знаходжання ў краіне склала 4 дні.

Топ-5 краін па колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў узначаліла Расія (95 працэнтаў), далей ідуць Латвія, Літва, Эстонія і Кітай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі