Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2021, 18:01

Больш за 2,21 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 млн 882 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Пры гэтым ужо больш за 2 млн 214 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У прэс-службе таксама нагадалі, што даведацца пра бліжэйшы пункт вакцынацыі можна па спецыяльнай карце на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.

Пункты вакцынацыі працуюць у паліклініках, бальніцах і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, здраўпунктах прадпрыемстваў, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ў метро. У сельскай мясцовасці працуюць мабільныя брыгады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі