ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 17:41

Больш за 200 устаноў адукацыі ўдзельнічаюць у праекце "Зялёныя школы"

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Зялёныя школы" ўдзельнічаюць больш за 200 устаноў адукацыі. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук у час міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сахараўскія чытанні 2020 года: экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Сярод актуальных экалагічных праблем Баляслаў Пірштук назваў змяненне клімату, павелічэнне ўтварэння адходаў, выкіды шкодных рэчываў у атмасферу і ў вадаёмы, забруджванне глеб. На яго думку, іх можна вырашыць дзякуючы ўкараненню інавацыйных тэхналогій.

Намеснік міністра таксама звярнуў увагу на неабходнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне экалогіі. У гэтым кантэксце асаблівую ролю адыгрывае экалагічная адукацыя і выхаванне маладога пакалення: ад дашкольных устаноў да вышэйшай школы. "Сёння сетка зялёных школ аб'ядноўвае больш за 40 тыс. навучальных устаноў у 46 краінах. У Беларусі адукацыйны праект "Зялёныя школы", які аб'яднаў больш за 200 устаноў адукацыі, садзейнічае ўкараненню новай эфектыўнай адукацыйнай мадэлі ў галіне экалагічнай асветы", - сказаў першы намеснік міністра.

Ён таксама адзначыў важнасць якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў вышэйшых навучальных установах, навуковых даследаванняў. "Ад экалогіі сёння залежаць не толькі перспектывы далейшага развіцця, але і само існаванне чалавецтва і біясферы ў цэлым", - падкрэсліў Баляслаў Пірштук.

Сетка зялёных школ у Беларусі ствараецца ў адпаведнасці з праектам тэхнічнай дапамогі "Уключэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Мінпрыроды і Мінадукацыі.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сахараўскія чытанні 2020 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя" накіравана на аб'яднанне намаганняў вядучых вучоных і практыкаў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў розных краін для ацэнкі ўздзеяння тэхнічнага прагрэсу на навакольнае асяроддзе, а таксама распрацоўкі мер па зніжэнні негатыўнага ўплыву чалавека на прыроду. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Мінпрыроды, Мінадукацыі, Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС, Грамадскі савет базавай арганізацыі краін СНД па экалагічнай адукацыі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі