Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2020, 16:24

Больш за 2 тыс. новых распрацовак плануецца стварыць па дзяржпраграмах да 2025 года

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах (ДНТП) на 2021-2025 гады плануецца стварыць больш за 2 тыс. навінак, у тым ліку больш за 140 найменняў машын і абсталявання, 150 тэхналагічных працэсаў і амаль 50 новых матэрыялаў і рэчываў. Аб гэтым расказаў сёння на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.

Паводле яго слоў, плануемы аб'ём фінансавання ДНТП перавысіць Br500 млн. Па заданнях праграм прадугледжваецца выпусціць прадукцыі не менш як на Br3,5 млрд і каля 20 працэнтаў ад усяго аб'ёму паставіць на экспарт. "Прадукцыя, якая ствараецца па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах, з'яўляецца імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай, што будзе садзейнічаць развіццю эканомікі і павышэнню яе экспартнага патэнцыялу", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Ён таксама адзначыў, што ў праект пастановы Савета Міністраў "Аб пераліках дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2021-2025 гады" ўключана 14 ДНТП і адна рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма па шасці прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія зацверджаны ўказам ад 7 мая 2020 года нумар 156.

За 2016 - першае паўгоддзе 2020 года па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах на прадпрыемствах з выкарыстаннем новых тэхналогій створана 25 новых вытворчасцей і мадэрнізавана 33 дзеючыя. Каэфіцыент эфектыўнасці навукова-тэхнічных праграм склаў 8,9.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі