Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2024, 11:41

Больш за 1900 машын у чарзе: напружаная сітуацыя на граніцы з ЕС захоўваецца

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1900 транспартных сродкаў чакаюць уезду ў ЕС з Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

За выхадныя дні ў Літву праехала ў сярэднім 27 працэнтаў фур ад нормы. Менш за ўсё аформілі супрацоўнікі "Мядзінінкая" ("Каменны Лог") - 12 працэнтаў аўто.

Праз латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") у Латвію за два дні ўехала 38 працэнтаў велікагрузаў ад нормы. Польскі бок у "Кукурыках" ("Казловічы") аформіў 57 працэнтаў грузавікоў ад нормы.

У суботу і нядзелю чэргі легкавушак адзначаліся на літоўскім і польскім напрамках. Самы загружаны маршрут праходзіў праз пункт пропуску "Цярэспаль" ("Брэст"), тут за два дні ў Польшчу ўехала 35 працэнтаў аўто ад нормы. Літоўскія кантрольныя службы пагранпераходаў "Мядзінінкай" і "Шальчынінкай" ("Беняконі") прапусцілі ў Літву 57 працэнтаў і 69 працэнтаў легкавушак адпаведна.

З пятніцы чарга аўтобусаў перад польскім "Цярэспалем" узрасла на дзевяць адзінак. Па стане на 10.00 тут чакаюць уезду ў Польшчу 34 аўтобусы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі