Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2019, 12:50

Больш за 160 тыс. білетаў прададзена на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў прададзена больш за 160 тыс. білетаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Аляксей Багдановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На ўчарашнюю раніцу было прададзена больш за 160 тыс. білетаў. Сёння лічба напэўна будзе павялічана, - сказаў Аляксей Багдановіч. - Першапачаткова планавалася прадаць 190 тыс., але з улікам пашырэння магчымасцей для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тыс.".

Прададзены амаль усе білеты на спаборніцтвы па стральбе з лука. Тое ж датычыцца кулявой стральбы. Солд-аўт і ў пляжным футболе. Прадаюцца ўжо білеты на верхні ярус на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. На цырымонію адкрыцця яшчэ засталіся білеты, але іх няшмат.

"Больш за 20 тыс. білетаў прададзена за мяжу. Але гэта статыстыка чыстая: у балельшчыкаў была магчымасць прастаўляць адпаведную птушачку пры куплі. Нехта гэта рабіў, а нехта не. Мы лічым, што рэальная лічба можа быць у два разы большая", - дадаў Аляксей Багдановіч.

Ён адзначыў, што апошні месяц асабліва актывізаваліся пакупнікі з гарадоў у радыусе 700 км ад Мінска. Асабліва з Масквы, Санкт-Пецярбурга. Дае эфект размешчаная ў пошукавых сістэмах і на спартыўных сайтах рэклама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі