Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2021, 10:59

Больш за 16 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі дэпазіты па новай праграме "Сямейны капітал"

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для шматдзетных сем'яў на 1 мая 2021 года адкрыты 98 561 дэпазітны рахунак "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 16 182, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 379 дэпазітных рахункаў на суму $823,8 млн. Памер назначаемай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыты 16 182 дэпазітныя рахункі на суму Br366,6 млн. У новай пяцігодцы сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. У 2020 годзе яго памер складаў Br22,5 тыс., а з 1 студзеня 2021 года - Br23 737,5. Звярнуцца за назначэннем сямейнага капіталу можна не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга дзіцяці або наступных дзяцей.

"На 1 мая гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзены 34 852 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 31 099 (89 працэнтаў), на атрыманне адукацыі - 1753 (5 працэнтаў), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 2000 (6 працэнтаў). Прынята 32 775 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы.

Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 7122, следам ідуць Мінская - 5433, Гомельская - 5334, Мінск - 4407, Гродзенская - 3895, Магілёўская - 3360. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 3224.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі