Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2021, 12:02

Больш за 1,55 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,55 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,27 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 159,5 тыс. чалавек, у Віцебскай - больш за 140,5 тыс., у Гомельскай - больш за 222,9 тыс., у Гродзенскай - звыш 127,8 тыс., у Мінску - больш за 288,7 тыс., у Мінскай вобласці - звыш 155,3 тыс., у Магілёўскай - больш за 136,8 тыс.", - расказалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, курс вакцынацыі завяршылі больш за 41 тыс. прадстаўнікоў прадпрыемстваў і ведамстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі