Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2025, 13:12

Больш за 154 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізу з пачатку года

Фота з архіва
Фота з архіва
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня ў Беларусь прыбыў 154 331 чалавек з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін - суседзяў Беларусі - Літвы, Латвіі і Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 186 067 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 378 773 чалавекі, з Літвы - 642 620, Польшчы - 120 125. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 44 549 чалавек.

У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб вязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі