Фота Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты Беларусі сёння правялі бясплатны прыём малазабяспечаных з нагоды Дня народнага адзінства. Усяго дадзена больш за 150 бясплатных кансультацый, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Акрамя таго, адвакаты Мінскай гарадской калегіі пры садзейнічанні консульскага аддзела пасольства Расіі ў Беларусі правялі акцыю па бясплатным кансультаванні для расійскіх грамадзян.
У час кансультацый людзей у асноўным цікавілі пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, жыллёвым правам, сацыяльнай падтрымкай, а таксама звязаныя з працаўладкаваннем.
На думку старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксея Швакава, такія акцыі ў першую чаргу даюць магчымасць зрабіць юрыдычную дапамогу даступнай кожнаму і аказаць прафесійную юрыдычную падтрымку ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.-0-