Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2020, 14:26

Больш за 140 выпускнікоў Універсітэта грамадзянскай абароны атрымалі лейтэнанцкія пагоны

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты выпуск спецыялістаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прайшоў сёння ў Мінску. Павіншаваў выпускнікоў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, паведамляе БЕЛТА.

Лейтэнанцкія пагоны атрымаў 141 чалавек, сем выпускнікоў скончылі ўстанову вышэйшай адукацыі МНС з адзнакай, а два - з залатым медалём. Дыплом беларускага ўніверсітэта МНС атрымаў 61 замежны спецыяліст з Азербайджана, Расіі, Казахстана і Украіны. Акрамя таго, 44 выпускнікам прысвоены ступені магістра кіравання і магістра тэхнічных навук.

"Гэта знакавая падзея не толькі для ўніверсітэта, але і ў цэлым для нашай сістэмы. Мы атрымліваем немалую колькасць прафесіяналаў, энергічных, з добрымі ведамі, - сказаў Уладзімір Вашчанка. - Я лічу, што ўзровень падрыхтоўкі нашых спецыялістаў вельмі высокі. Нездарма ў нас праходзяць навучанне прадстаўнікі іншых дзяржаў. Мы ганарымся тым, што наша адукацыя запатрабавана ў іншых краінах".

Маладыя афіцэры закладуць памятную пліту выпуску 2020 года, развітаюцца са сцягам універсітэта і апошні раз пройдуць урачыстым маршам па пляцы выратавальнай ВНУ.

Цырымонія трансліравалася на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта і ў яго афіцыйнай групе "Укантакце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі