Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2024, 11:51

Больш за 134 тыс. дэпазітаў для шматдзетных сем'яў у Беларусі па праграме "Сямейны капітал"

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 лютага 2024 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 134 703 дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на $826 млн і 52 тыс. дэпазітных рахункаў на Br1,3 млрд, удакладнілі ў прэс-службе.

Па стане на 1 лютага 2024 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 81 749 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 66 555, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 8854, на атрыманне адукацыі - 6335, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

Прынята 79 338 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці - 16 569, Віцебскай - 7649, Гомельскай - 12 832, Гродзенскай - 9269, Мінскай - 13 747, Магілёўскай - 8075 і Мінску - 11 197.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі