Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 10:47

Больш за 120 лясных пажараў адбылося ў Беларусі з пачатку года

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 120 лясных пажараў адбылося ў Беларусі з пачатку года, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе пажаранебяспечны сезон пачаўся вельмі рана - 13 сакавіка ўжо былі зафіксаваны першыя пажары. "На сённяшні дзень зарэгістравана 124 лясныя пажары на тэрыторыі 253 га. Большасць з іх узнікае шляхам пераходу агню ад сельскагаспадарчых выпальванняў або ад выпальванняў вакол дачных кааператываў у лясы", - сказаў Валянцін Шатраўка.

Паводле яго слоў, лясгасы цалкам гатовы да пажаранебяспечнага перыяду. "Прыведзена ў стан гатоўнасці ўся тэхніка - а гэта звыш 550 пажарных машын. Акрамя гэтага, ёсць пэўнае абсталяванне. Мы праводзім цяпер агляды гатоўнасці лясной аховы да тушэння пажараў, а таксама проціпажарнае ўладкаванне ляснога фонду - гэта проціпажарныя разрывы, проціпажарныя палосы. Усе гэтыя работы знаходзяцца ў актыўнай фазе", - адзначыў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі