Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2021, 14:30

Больш за 12 тыс. рабочых месцаў плануюць стварыць па выніках новай інавацыйнай праграмы

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 12 тыс. рабочых месцаў плануюць стварыць па выніках дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2020 годзе падрыхтаваны праект дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. У новую дзяржпраграму ўвойдуць праекты па самых розных напрамках: ад лічбавых тэхналогій і машынабудавання да медыцыны і сельскай гаспадаркі. Па выніках праграмы плануецца стварыць больш за 12 тыс. новых рабочых месцаў і дасягнуць паказчыкаў інавацыйнага развіцця, адпаведных узроўню краін-лідараў рэгіёна Усходняй Еўропы (Чэхія, Венгрыя, Славакія)", - сказаў Андрэй Касоўскі.

У адпаведнасці з новай дзяржпраграмай плануюць рэалізаваць больш за 100 інавацыйных праектаў. Паводле слоў першага намесніка старшыні ДКНТ, гэты пералік не канчатковы, паколькі дзяржпраграма адкрытая і будзе штогод папаўняцца новымі праектамі.

Андрэй Касоўскі таксама падвёў вынікі работы ў 2016-2020 гады. Аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў Беларусі з пачатку пяцігодкі павялічыўся ў два разы. Толькі па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця створана і мадэрнізавана больш за 10 тыс. рабочых месцаў, уведзена ў эксплуатацыю 60 вытворчасцей. Назіраецца ўстойлівая дадатная дынаміка па ўзроўні інавацыйнай актыўнасці арганізацый прамысловасці.

"Акрамя таго, быў арганізаваны шэраг высокатэхналагічных вытворчасцей. Гэта будаўніцтва БелАЭС, вытворчасць новых імпартазамяшчальных антыбіётыкаў і лякарстваў на Барысаўскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў, зборка легкавых аўтамабіляў (СЗАТ "БЕЛДЖЫ"), вытворчасць установак карэкцыі мікраструктур фазазрушвальных фоташаблонаў на ААТ "Планар". Нельга пакінуць без увагі і стварэнне штучных клапанаў сэрца новага пакалення (ААТ "Завод "Электронмаш"), кластара складаных медыцынскіх прыбораў і сістэм забеспячэння бяспекі на прадпрыемстве "Адані". Вырабляць інтэгральныя мікрасхемы па субмікронных праектных нормах дае магчымасць новая перспектыўная тэхналогія карпусіравання, распрацаваная і ўкаранёная на "Інтэграле", - адзначыў першы намеснік старшыні ДКНТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі