Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2024, 15:34

Больш за 115 тыс. шматдзетных сем'яў атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года
 

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна ўсе шматдзетныя сем'і ўжо атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі 115 тыс. шматдзетных сем'яў на 233 тыс. дзяцей. Сума выплат са сродкаў мясцовых бюджэтаў склала Br30,3 млн. Выплата матэрыяльнай дапамогі прадаўжаецца.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і. Памер дапамогі адзіны па рэспубліцы - Br129,9 на кожнага школьніка ў шматдзетнай сям'і.

Дапамогу па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый і наймальнікаў атрымалі 70,5 тыс. сем'яў на 118,7 тыс. дзяцей на агульную суму Br10,2 млн.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 2,3 тыс. малазабяспечаным сем'ям на 6,1 тыс. дзяцей, сума выплат у выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог склала Br4,9 млн. У ведамстве адзначылі, што памер дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

У рамках дабрачынных акцый падтрымку атрымалі 8,1 тыс. сем'яў на 18,1 тыс. дзяцей, агульная сума дабрачыннай дапамогі склала Br492 тыс.

Усяго рознага віду дапамога на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана сем'ям на суму амаль Br46 млн.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі