Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года атрымалі 96 працэнтаў шматдзетных сем'яў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі ўжо больш за 111,2 тыс. шматдзетных сем'яў на 223,5 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала Br29 млн. Такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і, і яе памер складае Br129,9 на кожнага школьніка ў сям'і.
Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў. Такую дапамогу атрымалі 31,6 тыс. сем'яў на 56,6 тыс. дзяцей на суму каля Br6 млн.
Акрамя таго, традыцыйна па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі, мэтай якіх таксама з'яўляецца аказанне падтрымкі сем'ям з дзецьмі. Такі від дапамогі аказаны 6,3 тыс. сем'яў на 14 тыс. дзяцей на суму Br377,5 тыс.
Малазабяспечаным сем'ям фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца таксама ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу атрымалі ўжо 2 тыс. сем'яў на 5,5 тыс. дзяцей на суму Br4,5 млн.
Памер выплат вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Усяго рознага віду дапамога на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана сем'ям на суму амаль Br40 млн. Работа па аказанні дапамогі да школы прадаўжаецца.-0-