Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2024, 12:04

Больш за 100 тыс. беларускіх шматдзетных сем'яў атрымалі матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы

Фота з архіва
Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі ўжо больш за 101 тыс. шматдзетных сем'яў на 201 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат перасягнула Br26 млн. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і. Памер дапамогі складае Br129,9 на кожнага школьніка ў сям'і. Фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца таксама ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Памер выплат вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Такую дапамогу ўжо атрымалі амаль 1,7 тыс. сем'яў на 4,8 тыс. дзяцей (Br3,9 млн).

Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў. Такую дапамогу атрымалі 16,8 тыс. сем'яў на 30,9 тыс. дзяцей (больш за Br3,3 млн).

Акрамя таго, традыцыйна па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі, мэтай якіх таксама з'яўляецца аказанне падтрымкі сем'ям з дзецьмі. Такі від дапамогі аказаны 4,2 тыс. сем'яў на 10 тыс. дзяцей (Br245,3 тыс.).

Усяго розных відаў дапамогі сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на Br33,6 млн. Работа па аказанні дапамогі да школы прадаўжаецца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі